Пошук

21.04.2020 14:57   Паводле: Grodnensis.by

Распараджэнне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча
ў сувязі з пандэміяй каранавірусу

У сувязі з пандэміяй каранавірусу COVID-19, беручы пад увагу распараджэнні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адносна ўстрымання ад арганізацыі масавых мерапрыемстваў, ніжэйшым пастанаўляю, каб на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ўсе запланаваныя ў 2020 г. урачыстасці Першай Камуніі былі перанесены на верасень 2020 г. Вызначэнне канкрэтнай даты першакамунійных урачыстасцяў належыць да кампетэнцыі пробашча або адміністратара парафіі.

Загадваю таксама, каб запланаваныя на красавік – чэрвень 2020 г. урачыстасці, звязаныя з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, былі перанесены на пазнейшы час, да ўзгаднення з біскупам, які ўдзяляе сакрамэнт.

У дадзенае распараджэнне могуць быць унесены змены, у залежнасці ад дынамікі развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі.

Дзякую за разуменне.

З пастырскім благаслаўленнем

Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі

Гродна, 21.04.2020

Версія для друку >>>

Абноўлена 21.04.2020 15:16
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа