24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (Пінская дыяцэзія, Брэсцкі дэканат) адбылося ўдзяленне сакрамэнту канфірмацыі.
Узначаліў урачыстую святую Імшу біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, якога разам з усімі парафіянамі прывітаў пробашч парафіі ксёндз Антоні Анціпенка.
Дваццаць юнакоў і дзяўчат напачатку Эўхарыстыі выразілі жаданне прыняць сакрамэнт хрысціянскай сталасці, каб быць здольнымі вызнаваць каталіцкую веру, бараніць яе і жыць паводле яе праўдаў.
Біскуп Дзям'янка напрыканцы ўрачыстасці пажадаў маладым людзям, якія прынялі сакрамэнт канфірмацыі, быць тымі, хто выконвае волю Нябеснага Айца, будучы мужнымі сведкамі Хрыста, паслухмянымі Духу Святому.





















