Пошук

21.02.2020 14:14   Catholic.by
Святы Станіслаў Папчынскі, заснавальнік заснавання Кангрэгацыі ксяндзоў марыянаў / archwwa.pl

Сёлета адзначаецца юбілей 350-годдзя заснавання Кангрэгацыі Ксяндзоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Congregatio Clericorum Marianorum ab Immaculata Conceptionis Beatissimae Virginis Mariae). З гэтай нагоды Апостальская Пенітэнцыярыя ўдзяліла магчымасць атрымання поўнага адпусту.

Поўны адпуст можна атрымаць пры выкананні звычайных умоваў атрымання адпусту, дадаючы да іх малітву за Кангрэгацыю ксяндзоў марыянаў альбо малітву праз заступніцтва святога Станіслава Папчынскага — айца заснавальніка Кангрэгацыі.

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўсе вернікі пры выкананні вышэйзгаданых умоваў могуць атрымаць адпусты:

  • у касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску, у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Барысаве і ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна ў наступныя дні:
  • 27 студзеня — у свята благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, біскупа;
  • 18 мая — ва ўрачыстасць святога Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі;
  • 12 чэрвеня — ва ўспамін благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, мучанікаў з Росіцы;
  • 8 снежня — ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна — кожны дзень.

Адпусты можна атрымаць да 8 снежня 2023 года.

Адпаведны Дэкрэт № 1/д/20 падпісаў 14 лютага 2020 года арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Абноўлена 21.02.2020 17:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця