Пошук

23.10.2019 10:24   Пераклад: Кс. Ян Раманоўскі / Catholic.by

Фота Віталія Палінеўскага
Фота Віталія Палінеўскага

22 кастрычніка прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель у першы дзень свайго візіту ў Беларусь наведаў касцёл святога Сымона і святой Алены ў Мінску, дзе яго прывітаў кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прэзідэнт разам з жонкаю пакінулі запіс у кнізе наведвальнікаў Чырвонага касцёла, а таксама паставілі запаленую свечку каля вялікай фігуры Маці Божай, якая знаходзіцца пры алтары.

Вось што напісаў Мігель Дыяс-Канель у кнізе ганаровых гасцей святыні:

«Для мяне вялікі гонар мець магчымасць наведаць такі прыгожы горад, як Мінск, быць на гэтай плошчы і ў гэтым касцёле, які захоўвае ў сабе багатую гісторыю і культуру.

Вялікі дзякуй за тое, што нас прынялі, за вашую дабрыню».

Абноўлена 23.10.2019 10:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця