21–22 жніўня ў санктуарыі ў Лагішыне адбыўся традыцыйны дыяцэзіяльны фэст з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.
У Лагішын прыбылі шматлікія пілігрымы з розных парафій дыяцэзіі і ўсёй Беларусі. Прыйшлі пешыя пілігрымы з Баранавічаў у колькасці 160 чалавек, з Бярозы ў колькасці 220 чалавек і з Івацэвічаў — 22 чалавекі. Ужо не першы год на гэты дыяцэзіяльны фэст прыбывае з Баранавічаў таксама пілігрымка на роварах. Акрамя таго, прыехалі шматлікія пілігрымы на аўтобусах і аўтамабілях з розных куткоў Беларусі.
Цэлебрацыю начной літургіі ў вігілію ўрачыстасці Маці Божай Каралевы Палесся ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 35-годдзе святарскага і 20-годдзе біскупскага служэння.
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-6.jpg)
Пасля заканчэння святой Імшы шаноўнаму юбіляру выказалі шчырыя віншаванні і словы падзякі пілігрымы і парафіяне з Лагішына.
Затым адбылася працэсія са свечкамі з копіяй абраза Каралевы Палесся вакол прыкасцёльнага парку, з якім вельмі цесна звязана гісторыя цудадзейнага абраза Маці Божай Лагішынскай і былых святынь мястэчка.
Наступнымі пунктамі святкавання сталі канцэрт рэлігійных спеваў, падчас якога адбылася прэзентацыя музычнага альбома «Я — Твой», запісанага студэнтамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, і малітоўнае чуванне перад абразом Маці Божай на працягу ночы.
Цэлебрацыю галоўнай Імшы ў межах урачыстасцяў узначаліў 22 жніўня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-1-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-7-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-3-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-2-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-4-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-6-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/08/10285/s-2019-08-23-Logishyn-5-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-1.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-7.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-3.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-2.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-4.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-6.jpg)
![](/3/images/news/2019/08/10285/2019-08-23-Logishyn-5.jpg)
На заканчэнне фэсту пастыр Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка падзякаваў арганізатарам урачыстасцяў, а асабліва пілігрымам, якія крочылі па прасторах Палесся да Маці Божай, за іх сведчанне веры і любові.
Таксама іерарх звярнуўся да прысутных з пастырскім словам, у якім засяродзіў увагу на неабходнасці клапаціцца пра хрысціянскі дух і выхаванне ў нашых сем’ях — падмурку будучага грамадства і Касцёла.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)