Пошук

12.08.2019 10:57   Фота: Семінарыя ў Пінску / Catholic.by

21 жніўня ўвечары падчас фэсту ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне адбудзецца прэзентацыя новага музычнага альбому гурта «Подых Духа» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

Новы альбом семінарыйнага музычнага гурта мае назву «Я — Твой». Гэта падзяка і вокліч чалавечага сэрца, якое прагне адказаць на любоў Бога і прысвяціць Яму сваё жыццё на дарозе хрысціянскага паклікання.

Усе трэкі альбома — гэта новыя аўтарскія творы, напісаныя семінарыстамі і моладдзю, якая збіраецца вакол музычнага гурта «Подых Духа».

Ужо ў першыя дні пасля з’яўлення ў інтэрнэт-прасторы песні з новага альбома сталі сапраўднымі хітамі не толькі сярод беларускай каталіцкай моладзі, але і сярод аматараў хрысціянскай музыкі за межамі нашай краіны.

Я твой

Пакліканне

Дызайн вокладкі альбома «Я — Твой» выканала Юлія Дунько.

Падрабязна пра тое, як ствараўся новы музычны альбом, магчымасць сустрэцца з аўтарамі і выканаўцамі, пачуць ужывую спевы, якія ўжо паспелі стаць папулярнымі ў сеціве — усё гэта і шмат цікавых сюрпызаў чакаюць вас ў Лагішынскім санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся 21 жніўня.

Падрабязную інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефоне:
+375 29 226 44 29 — кс. Аляксандр Канановіч

Абноўлена 12.08.2019 14:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця