21–22 жніўня ў мястэчку Лагішын, што на Піншчыне, адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці на ўшанаванне Маці Божай Каралевы Палесся.
Пачынаючы з 18 жніўня пешыя пілігрымы з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі плануюць вырушыць да цудатворнай іконы Багародзіцы ў Лагішын з Баранавічаў і Бярозы.
Разам з іншымі пілігрымамі яны прыбудуць у лагішынскі санктуарый увечары 21 жніўня, каб разам з усёй супольнасцю Пінскай дыяцэзіі ушанаваць Нябесную Заступніцу Палесся.
Праграма ўрачыстасцяў
21 жніўня, cерада
- 18.00 — прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і груп пілігрымаў з іншых мясцін
- 18.30 – 21.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі
- 20.30 — Навэнна да Маці Божай Лагішынскай
- 21.00 — Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць)
- 22.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў
Пасля св. Імшы:
- урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
- канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
- усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.
22 жніўня, чацвер
- 7.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 8.00 — святая Імша (на польскай мове)
- 9.30 — Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай
- 10.00 — святая Імша з удзелам пілігрымаў;
- 12.00 — благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
+375 44 772 93 48 — кс. Тадэвуш Шэшка, кусташ Санктуарыя ў Лагішыне
Адносна ўдзелу ў пілігрымках і запісу звяртацца па тэлефонах:
+375 29 809 30 95 — кс. Павел Врубель, кіраўнік пілігрымкі з Баранавічаў
+375 29 790 80 16 — кс. Уладзімір Буклярэвіч, кіраўнік пілігрымкі з Бярозы