Пошук

11.02.2018 12:10   Фота: Святлана Лабковіч / Catholic.by

VII фестываль духоўнай музыкі пад назвай «Дастукацца да нябёсаў» (ДДН) прайшоў у Баранавічах 10 лютага.

У ліку ўдзельнікаў, якія выступілі ў гэты вечар, хрысціянскія гурты OPEN, «Подых Духа», NG Youth, «Рыбы» і The Crossway. Музыкі дзяліліся сваім сведчаннем і выконвалі хрысціянскія творы. Падтрымаць моладзь прыбыў таксама біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка.

Таксама падчас фестываля быў арганізаваны збор ахвяраванняў на будаўніцтва дома-інтэрната для дзяцей з рознымі захворваннямі ў Гомелі.

Паводле слоў арганізатара фестываля, душпастыра моладзі Пінскай дыяцэзіі кс. Паўла Рудзьмана, галоўная ідэя фестываля — у магчымасці малітвы праслаўлення для моладзі.

Фестываль сабраў каля 1000 гледачоў.

«Мы не атрымліваем за арганізацыю фестываля ні медалёў, ні чырвоных гузікаў. Гэта робіцца для моладзі. Нам хочацца таксама, каб у Беларусі была якасная хрысціянская музыка. Ідэя фестываля — сабраць моладзь на малітву праслаўлення Пана», — адзначыў душпастыр у інтэрв'ю беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя» перад пачаткам музычнага форума.

Першы фестываль ДДН адбыўся ў 2012 годзе ў Астраўцы (Гродзенская дыяцэзія).

Абноўлена 12.02.2018 11:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця