У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», які традыцыйна праходзіў у Баранавічах у другую суботу лютага, плануецца правесці ўвесну.
Як паведамляюць арганізатары мерапрыемства, па дамоўленасці з гарадскімі ўладамі Баранавічаў Дзясяты хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў» яны маюць намер правесці ў маі ў фармаце OPEN AIR worship (хваласпеву на адкрытым паветры).
Арганізатары таксама просяць падтрымаць іх намаганні малітвай, а ахвотных стаць часткай каманды ДДН далучацца на старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram ddn.fest>>>
Па пытаннях акрэдытацыі і іншых арганізацыйных пытаннях звяртацца да дырэктара фэсту кс. Паўла Рудзьмана па тэлефоне:
+375 (29) 709 00 93