Найстарэйшы беларускі іерарх біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае юбілеі святарскага і біскупскага служэння, распавёў пра сваё жыццё, пачынаючы з маленства і да сённяшняга дня, а таксама падзяліўся планамі на пенсію.
Сёлета дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец адзначыў 35-годдзе святарскага і 20-годдзе біскупскага пасвячэння. Ахінуць яго малітваю заклікаў вернікаў сваёй дыяцэзіі і ўсёй Беларусі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У наступным годзе Казімір Велікаселец, які з’яўляецца найстарэйшым па ўзросце каталіцкім біскупам у Беларусі, адзначыць свой 75-гадовы юбілей.
Гэта — цэлая эпоха, напоўненая важнымі, лёсавызначальнымі падзеямі для нашай Бацькаўшчыны і Касцёла на нашых землях. Іх сведкам і непасрэдным удзельнікам і стаў Казімір Велікаселец, які нарадзіўся ў апошнія дні вайны.
Найбольш яркімі ўспамінамі і разважаннямі ён дзеліцца ў спецыяльнай праграме ўкраінскага паўліна айца Лаўрэнція Яна Жэзіцкага OSPPE.
Прапануем паглядзець і паслухаць гэтую захапляльную гісторыю жыцця.
Аповед біскупа — гэта сведчанне сапраўднай веры і вернасці Богу, нягледзячы на безліч цяжкасцяў, з якімі сустрэўся на сваім жыццёвым шляху шаноўны юбіляр, біскуп Казімір Велікаселец.