12–17 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя «школа касцёльнага спеву». Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Неўдах.
У праграме:
1. Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
2. Супольны харавы спеў
3. Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
4. Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў)
Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаюцца парафіяльныя хоры, вакалісты, усе, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. Музычная адукацыя не абавязковая, узрост не абмежаваны.
Музыкантам просьба мець з сабой свае музычныя інструменты.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 12 жніўня з 15-й гадзіны (будынак насупраць касцёла). Пачатак заняткаў а 17-й гадзіне.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечаць начлег і харчаванне. Просьба па магчымасці мець спальнік.
Кульмінацыяй тыдню заняткаў стане спеў падчас святой Імшы 17 жніўня на галоўнай урачыстаці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.
Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца да арганісткі Іны Сапун:
+375 29 715 73 42
agniinna@mail.ru
або на адрас:
парафія Нараджэння Маці Божай, вул. Савецкая, 1
г. Браслаў 211970 Віцебская вобл.
тэл./факс +375 21 536 52 36
кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч: +375 29 710 50 37
Папярэдні запіс абавязковы.