Пошук

15.03.2019 11:39   Catholic.by

«Сужэнскія сустрэчы» сардэчна запрашаюць пары, якія сустракаюцца, кахаюць, шукаюць, плануюць, на «Вечары для закаханых», якія распачнуцца з 3 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Знайдзіце гэты час адно для аднаго і для вашай унікальнай сустрэчы!

Незвычайны цыкл вечароў дапаможа не толькі нанава адкрыць сваё каханне, глыбей пазнаць адно аднаго, але і глыбей асэнсаваць падмурак, на якім сёння будуюцца вашы адносіны.

Ці гатовыя вы стварыць моцную трывалую сям’ю? Ці сапраўды гатовыя клапаціцца пра свае адносіны, і ў радасцях, і ў цяжкасцях весці шчыры дыялог?

Цыкл «Вечароў» — 9 сустрэч, якія адбываюцца па серадах. Тут будзе і рамантыка, і пачуцці, і новыя адкрыцці, але і сапраўдная праца па будаванні ўзаемаразумення і даверу, шчырасці і больш сталых адносін.

Тэлефоны для запісу:

+375 29 140 84 56 — Іван
+375 29 782 14 66 — Алена

Месца і час першай сустрэчы: 3 красавіка ў 19.00 у архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі (г. Мінск, пл. Свабоды, 9).

Каго запрашаюць: закаханыя пары любога ўзросту, незалежна ад рэлігійнай актыўнасці і канфесійнай прыналежнасці. А значыць — усіх закаханых!

Цікавая гісторыя пары, якая на асабістым вопыце дасведчыла каштоўнасць «Вечароў» для сваіх адносін>>>

Абноўлена 02.04.2019 08:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа