Можна паехаць у Гродна на прэзбітэрскае пасвячэнне, памаліцца з беларускімі католікамі ў Вострай Браме, наведаць Баль Усіх Святых у Мінску і г.д.
1. Прыняць удзел у сустрэчы катэхетаў
Калі: субота, 10.30 – 14.30
Дзе: г. Глыбокае, вул. Савецкая, 4 (Парафіяльны дом імя кс. Ю. Францкевіча)
Сустрэча прызначана для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Удзельнікі абмяркуюць дыяцэзіяльны конкурс па катэхезе і паразважаюць пра магчымасці выкарыстання інтэрнэту ў падрыхтоўцы да катэхезы.
Падчас сустрэчы будзе магчымасць набыць новыя катэхетычныя падручнікі. Падрабязнасці ТУТ>>
2. З'ездзіць на пасвячэнні новых святароў і дыякана
Калі: субота, 12.00
Дзе: катэдра св. Францішка Ксаверыя (Гродна)
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаюць дыяканы Раман Вайцяховіч і Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне атрымае Віталій Валюк.
Падрабязнасці ТУТ>>
3. Памаліцца ў Вострай Браме
Калі: субота, 15.00
Дзе: Вострая Брама (Вільня)
Калі ў вас ёсць віза і вы паспелі засумаваць па Вільні, у вас ёсць добрая нагода правесці гэты ўік-энд у Літве.
У касцёле св. Тэрэзы, які прымыкае да Вострай Брамы, пройдзе св. Імша для беларусаў. Яна распачнецца ў 15.00, а цэлебраваць яе будзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Падрабязнасці ТУТ>>
4. Паслухаць пра выхаванне дзяцей
Калі: субота (10.00 – 17.15), нядзеля (10.00 – 13.00)
Дзе: Цэнтр сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (вул. Прытыцкага, 107а — ст.м. Каменная Горка)
Семінар «Выхаванне дзяцей», які будзе праходзіць два дні ў Мінску, разлічаны на бацькоў, настаўнікаў і выхавацеляў.
Лекцыі прачытае дырэктар спецыялізаваных кансультатыўных цэнтраў псіхапрафілактыкі і псіхатэрапіі сем'яў у Любліне, псіхолаг-псіхатэрапеўт магістр Гражына Сашынска.
Падчас семінара будуць абмеркаваныя роля і адказнасць бацькоў за рэлігійнае выхаванне дзяцей, нормы і прынцыпы ў выхаваўчым працэсе, пытанні пра пакаранне і ўзнагароджанне дзяцей і г.д. Праграма і падрабязнасці ТУТ>>
5. Схадзіць на Баль усіх Святых
Калі: нядзеля, 15.00
Дзе: зала Чырвонага касцёла ў Мінску
Касцюміраваны баль пройдзе пад дэвізам «На ўвесь свет ідзём і Хрыста нясём!», яго мэта — паказаць святасць у штодзённым жыцці, а таксама каштоўнасці дабра, праўды і любові да Бога.
У праграме — танцы, конкурсы, сцэнка, латарэя, падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў, падарункі і многае іншае.
Умовы ўдзелу і падрабязнасці ТУТ>>
6. Паглядзець фільм «Сховішча» ў хрысціянскім кінаклубе
Калі: нядзеля, 19.00
Дзе: Кальварыйскі праезд, 1 (мінскі касцёл Узвышэння Святога Крыжа)
Гэтым разам ў межах хрысціянскага кінаклуба «Рэха» будзе прадстаўлены фільм «Сховішча», заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбываліся падчас Другой сусветнай вайны ў Нідэрландах.
Фільм зняты паводле аўтабіяграфіі Коры тэн Бом – хрысціянкі, катэхеткі, падпольшчыцы, якая ўратавала шмат габрэяў ад смерці, праведніка свету.
Падрабязнасці ТУТ>>
7. Паехаць на рэкалекцыі для моладзі
Калі: пятніца-нядзеля
Дзе: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52 (кляштар сясцёр змёртвыхпаўстанак)
Узрост: 14+
Калі прагнеш даведацца, кім з’яўляешся ў вачах Бога і дзе можна Яго адшукаць, звярні ўвагу на рэкалекцыі для моладзі ў Наваполацку.
Падрабязнасці ТУТ>>
8. Зарэгістравацца на хрысціянскі КВіЗ
Калі: да 27 лістапада
Дзе: вул. Пляханава, 28/1 у Мінску (Мінскі салезіянскі араторый)
«Хрысціянскі інтэлектуальны батл», які арганізоўвае каманда «Радыё Марыя» сумесна з аніматарамі салезіянскага араторыя, пройдзе ў другі раз.
Пытанні каталіцкага КВіЗа датычаць Бібліі, Касцёла ў свеце і ў Беларусі, хрысціянскай музыкі і г.д.
Батл пройдзе 1 снежня, а рэгістрацыя трывае да 27 лістапада. Зарэгістравацца можна ТУТ>>
9. Заявіць каманду на кубак Дона Боско па мікра-футболе
Калі: да 25 лістапада
Дзе: вул. Пляханава, 28/1 (салезіянскі араторый у Мінску)
Узрост: 16+
Турнір па мікра-футболе пройдзе ў восьмы раз. Ён адбудзецца з 1 снежня 2018 года па 5 сакавіка 2019 года. Колькасць каманд абмежаваная — 16, гульня 4 на 4, максімальная колькасць гульцоў у камандзе — 7.
Падрабязнасці ТУТ>>
10. Прыняць удзел у творчым конкурсе санктуарыя Маці Божай Тракельскай
Калі: да 2 лютага 2019 г.
Дзе: вул. Лідская, 61 А/в. Тракелі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобл.
Гродзенскі дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Тракельскай праводзіць конкурс вершаў, песень, відэаролікаў і іншых творчых прац на тэму «Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой».
Пераможцаў, якія зоймуць першыя тры месцы ў конкурсе, чакаюць узнагароды. Акрамя таго, найлепшыя творы будуць змешчаны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.
***
Інфармацыю пра падзеі ў вашай парафіі дасылайце на пошту info@catholic.by.