Пошук

30.10.2018 12:02   Grodnensis.by / Catholic.by

У Вострай Браме ў Вільні пройдуць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з Беларусі.

Святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.

Імша будзе трансліравацца на «Радыё Марыя» ў 16.00 па мінскім часе.

Сёлета Дні супольнай малітвы і адпустовыя ўрачыстасці Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці адбываюцца ў Вострай Браме з 10 па 19 лістапада.

Абноўлена 16.11.2018 19:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця