Пошук

06.04.2026 17:49   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY

Фота: govilnius.lt

У віленскім санктуарыі распачаўся Вялікі адпуст Божай Міласэрнасці — восем дзён інтэнсіўнай малітвы каля першага абраза Езуса Міласэрнага, які быў напісаны паводле бачанняў святой Фаўстыны.

Духоўныя ўрачыстасці, якія працягнуцца да 12 красавіка, прымае Санктуарый Божай Міласэрнасці. Гэта асаблівае месца, дзе ў галоўным алтары захоўваецца арыгінальнае палотнішча аўтарства Яўгена Казіміроўскага, створанае пры непасрэдным удзеле святой Фаўстыны Кавальскай.

На працягу актавы ў святыні будзе цэлебравацца 58 святых Імшаў на розных мовах, што падкрэслівае ўніверсальны характар каталіцкай веры і адкрытасць Вільні для пілігрымаў з усяго свету.

Як паведамляе афіцыйны рэсурс санктуарыя, набажэнствы ўзначаляць літоўскія іерархі і святары, якія прыбылі з-за мяжы. Кульмінацыяй адпусту стане нядзеля, 12 красавіка 2026 года. Арцыбіскуп Гінтарас Грушас, арцыбіскуп Віленскі, у гэты святочны дзень узначаліць дзве цэлебрацыі на літоўскай і англійскай мовах.

Арганізатары забяспечылі прамыя трансляцыі на сайце gailestingumas.lt, што дазваляе далучыцца да малітвы з любога пункту свету. Поўная праграма ўрачыстасцей таксама даступная для спампоўвання ў электронным фармаце, каб кожны жадаючы мог загадзя спланаваць свой удзел у гэтым часе духоўнага абнаўлення.

Абноўлена 06.04.2026 17:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа