17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне двум дыяканам і дыяканскае пасвячэнне аднаму семінарысту. Усе трое з’яўляюцца навучэнцамі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаюць дыяканы Раман Вайцяховіч і Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне атрымае Віталій Валюк.
Урачыстасць адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Пачатак святой Імшы ў 12.00.
Дыякан Раман Вайцяховіч нарадзіўся 30 студзеня 1994 г., паходзіць з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец). Дыякан Эрнэст Мікалайчык нарадзіўся 1 лютага 1994 г., паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе. Віталій Валюк нарадзіўся 26 чэрвеня 1991 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы.