17-18 лістапада Цэнтр сям’і ў Мінску (касцёл Маці Божай Будслаўскай) запрашае на семінар для бацькоў, настаўнікаў і выхаваўцаў «Выхаванне дзяцей». Лекцыі прачытае дырэктар спецыялізаваных кансультатыўных цэнтраў псіхапрафілактыцы і псіхатэрапіі сем'яў у Любліне, псіхолаг-псіхатэрапеўт магістр Гражына Сошыньска.
Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 107а (ст.м. Каменная Горка).
Для дзяцей на час семінару запланавана няня.
Папярэдні запіс па тэлефонах:
- +375 33 625 14 61
- +375 29 625 14 61
Праграма:
17 лістапада, субота
- 10.00 — святая Імша
- 11.00 — лекцыя 1: «Роля і адказнасць бацькоў за рэлігійнае выхаванне дзяцей»
лекцыя 2: «Межы, нормы і прынцыпы ў выхаваўчым працэсе» - 13.00 — абед
- 14.00 — лекцыя 3: «Як бацькам даць рады з дзецьмі: амаль усё пра пакаранне ці ўзнагароду»
- 16.00 — кава-паўза
- 16.30 — лекцыя 4: «Адказы на пытанні, якія часта задаюць бацькі. Дзіцячыя сваркі. Непаслухмянасць. Падман. Неадпаведныя паводзіны ў публічных месцах і г.д.»
- 17.15 — дыскусія, абмеркаванне ў групах
18 лістапада, нядзеля
- 10.00 — святая Імша
- 11.00 — прэзентацыя кнігі «Выхаванне з любоўю»
- 11.30 — кава-паўза
- 12.00 — лекцыя 5: «Будучыя мамы, будучыя таты»
- 13.00 — дыскусія, абмеркаванне ў групах