![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-005.jpg)
2 ліпеня парафія Маці Божай Будслаўскай у Мінску святкавала ўрачыстасць ў гонар Апякункі гэтай супольнасці і ўсёй Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У парафіяльнай урачыстасці ўзяў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
З сэрцамі, поўнымі любові і ўдзячнасці, вернікі парафіі і шматлікія госці з’ядналіся ў супольнай малітве, якую ўзносілі праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай.
У гэты дзень мінская святыня Маці Божай Будслаўскай стала месцам пілігрымкі для многіх жыхароў сталіцы, якія з-за ўзросту, клопату пра маленькіх дзяцей, працы і іншых прычын не маюць магчымасці скіравацца ў Нацыянальны санктуарый у Будславе.
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240702-003.jpg)
Бадай што, найпрыгажэйшы Божы дар чалавеку — гэта Маці Марыя. Менавіта таму па дапамогу да Яе няспынна звяртаюцца ў малітве вернікі. Цудадзейны абраз Будслаўскай Божай Маці — гэта сведчанне рэальнай дапамогі, якую атрымалі людзі, звяртаючыся з малітвай да Яе. Касцёл, пабудаваны на Каменнай горцы ў Мінску ў Яе гонар, — гэта бачны знак таго, што людзі і сёння адчуваюць моц Яе матчынай любові, якой з лішкам хапае для кожнага чалавека.
Ва ўрачысты дзень вялікай радасцю для парафіянаў стала абвешчаная арцыбіскупам Станеўскім навіна аб атрыманні пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі касцёла Маці Божай Будслаўскай і капліцы побач з ім. Дзелячыся з удзельнікамі святочнай цэлебрацыі гэтай радасцю, арцыпастыр адзначыў:
«Значнай падзеі папярэднічалі шматгадовая праца пробашча і парафіянаў. Збор сродкаў на будаўніцтва, будаўнічыя працы, догляд, добраўпарадкаванне тэрыторыі і падтрыманне чысціні — усе гэтыя шматгадовыя намаганні людзей, згуртаваных у падзяцы, шанаванні і малітве перад абразом Маці Божай Будслаўскай, прывялі да таго, што ў нас ёсць святыня, у якую мы можам прыходзіць са сваімі просьбамі, надзеямі і марамі».
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-008.jpg)
«Сімвалічным стала ўнясенне касцёла і капліцы ў адзіны дзяржаўны рэестр нерухомай маёмасці Рэспублікі Беларусь напярэдадні свята Апякункі парафіі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Парафія выказвае вялікую падзяку органам дзяржаўнай улады за аказаную ўсебаковую дапамогу і садзейнічанне, падтрымку добрасуседскіх адносін і праяўленую ўвагу», — адзначыў пробашч парафіі ксёндз Францішак Рудзь.
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240702-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240702-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240702-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240703-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240703-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240703-006-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240703-007-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240703-008-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2024/07/17503/s-2024-07-03-Budlsau-20240703-009-cb.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240702-001.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240702-002.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240702-003.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-004.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-005.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-006.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-007.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-008.jpg)
![](/3/images/news/2024/07/17503/2024-07-03-Budlsau-20240703-009.jpg)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)