Пошук

16.01.2024 11:33   Тэкст: кс. Францішак Рудзь / Фота: з архіву кс. Францішка Рудзя / Catholic.by

15 студзеня студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі парафіі Маці Божай Будслаўскай і Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя) ў Мінску.

Візіт студэнтаў вядучай ВНУ краіны ў каталіцкія святыні адбыўся ў межах праекту «Дыялог культур і рэлігій», ініцыяванага Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Мерапрыемствы праекту скіраваныя на вывучэнне гісторыі і традыцый вядучых канфесій Рэспублікі Беларусь, правядзенне навукова-даследчай работы ў галіне вывучэння архітэктуры і рэлігійнага жывапісу, фармавання парафіяльных архіваў, а таксама на захаванне культурна-гістарычнай спадчыны.

Касцёл у Беларусі з’яўляецца актыўным удзельнікам гэтага ўніверсітэцкага праекту.

Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй парафій, традыцыямі Божага Нараджэння, з даследаваннямі Касцёла ў галіне гісторыі рэлігіі. Для студэнтаў была праведзена экскурсія па Кальварыйскіх могілках — самым старым захаваным каталіцкім некропалі Мінска, які апісваў у сваіх падарожных нататках яшчэ Уладзіслаў Сыракомля, вядомы літаратар і краязнаўца ХІХ стагоддзя.

У бліжэйшы час прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі возьмуць удзел у дыскусійных пляцоўках, круглых сталах, канферэнцыях, экскурсіях і іншых мерапрыемствах у межах гэтага праекту. Вялікае значэнне будзе нададзена валанцёрскай дзейнасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця