Пошук

19.11.2018 17:14   Тэкст і фота: Ірына Рубінава / Catholic.by

Цэнтр сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пры касцёле Маці Божай Будслаўскай, што на Каменнай Горцы ў Мінску, арганізаваў двухдзённы семінар «Выхаванне дзяцей», які прайшоў 17–18 лістапада.

Семінар распачаўся ўрачыстай святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкi. Разам з ім літургію канцэлебравалі пробашч парафіі Маці Божай Будслаўскай кс. канонік Францішак Рудзь, кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, кс. Аляксандр Улас, кс. Аляксандр Фамiных, кс. Сяргей Дабрагост.

Біскуп Юрый Касабуцкi адзначыў складанасцi ў справе хрысцiянскага выхавання дзяцей і благаславiў усiх удзельнiкаў семінару на сур’ёзную i плённую працу.

У семінары прынялі ўдзел сямейныя кансультанты, настаўнiкі i бацькі разам з дзецьмi.

Першы дзень мерапрыемства быў прысвечаны выхаванню ў веры дзяцей рознага ўзросту i асноўным праблемам, з якiмi сутыкаюцца пры гэтым бацькi. Галоўны арганізатар мерапрыемства кс. прэлат Андрэй Стэцкевiч прадставiў удзельнiкам сваю кнiгу «Выхоўваць з любоўю», якая з’яўляецца грунтоўным падручнiкам для бацькоў.

У першы дзень семінару выступіла з прамовай псіхолаг-псіхатэрапеўт, дырэктар спецыялізаваных кансультатыўных цэнтраў па псіхапрафілактыцы і псіхатэрапіі сем’яў у Любліне (Польшча) Гражына Сашыньска. Яна з’яўляецца мацi пяцёх дзяцей i бабуляй. Спецыяліст падзялiлася навуковымi ведамі, жыццёвым досведам, распавяла i растлумачыла важныя рэчы ў выхаваннi. Лекцыя выклікала зацікаўленасць і дыскусію.

Лектарам другога дня была Алена Валаховiч — пралайфер, член Экспертнай Рады па справах абароны жыцця і сям’і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Аўдыторыя разважала разам са спецыялістам пра адноciны памiж бацькамi i неабходнасць духоўнай атмасферы ў родным доме.

Удзельнiкi семiнару дзялiлiся ўласным досведам, прыкладамi i перажыванямi. Праблематыка мерапрыемства паказала актыўную рэлігійную пазіцыю вернікаў і спецыялістаў у духоўным выхаванні дзяцей, якія ў будучыні самі стануць бацькамі. Той фундамент, які будзе закладзены цяпер у дзіцячую душу, праз гады стане асноваю выхавання наступнага пакалення вернікаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа