Турнір па мікра-футболе, які пройдзе ў восьмы раз, адбудзецца з 1 снежня 2018 года па 5 сакавіка 2019 года ў мінскім араторыі па вул. Пляханава, 28/1.
Гульнявыя дні: панядзелак, серада, чацвер з 18.30 да 21.30, пры неабходнасці субота — з 10.00 да 14.00.
Колькасць каманд абмежаваная — 16, гульня 4 на 4, максімальная колькасць гульцоў у камандзе — 7.
Узрост удзельнікаў каманды — ад 16 гадоў і вышэй. Кошт удзелу ў турніры — 140 BYN з каманды.
Каб выслаць заяўку, трэба запоўніць форму і выслаць яе е-mail football@sdb.by да 25 лістапада.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 567 85 64 (Раман), +375 25 658 51 09 (Улад). Сачыць за навінамі можна па хэштэгу #КДБ8 у суполцы «Укантакце» і на сайце sdb.by.