1 снежня ў Мінскім араторыі (вул. Пляханава, 28/1) адбудзецца другі «Хрысціянскі інтэлектуальны батл» («ХІБ'а»), які ладзіць каманда «Радыё Марыя» сумесна з аніматарамі салезіянскага араторыя.
Пачатак у 17.00.
«ХІб'а» — хрысціянская камандная гульня, падчас якой можна не толькі добра правесці вольны час, але і паглыбіць свае веды, даведацца больш пра Бога і Касцёл.
Гульня складаецца з 7 (6 звычайных + бліц) тураў, у кожным туры па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны – 0 балаў. Пытанні датычаць Бібліі, Касцёла ў свеце і ў Беларусі, хрысціянскай музыкі.
Умовы ўдзелу:
- каманда (ад 2 да 6 чалавек, узрост удзельнікаў 14+);
- ваш запал;
- кошт удзелу — 5 р. ад асобы.
Сачыць за падзеяй можна ў суполцы Укантакце>>>
Спасылкa на рэгістрацыю: >>>