Пошук

14.11.2018 18:02   Catholic.by

18 лістапада хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» запрашае ў мінскі касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1) на чарговае пасяджэнне і прагляд фільма.

Удзельнікі працягнуць разважаць над цнотамі. Гэтым разам яны будуць гаварыць аб веры.

Фільм «Сховішча», які прапануецца паглядзець, заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбываліся падчас Другой сусветнай вайны ў Нідэрландах. Фільм зняты паводле аўтабіяграфіі Коры тэн Бом – хрысціянкі, катэхеткі, падпольшчыцы, якая ўратавала шмат габрэяў ад смерці, праведніка свету.

Кадр з фільма "Сховішча"

Менавіта вера давала ёй моц падчас усіх выпрабаванняў. Яна распавядала, што выстаяць ёй больш за ўсё дапамаглі словы з Апакаліпсісу: «Я паставіў цябе перад адчыненымі дзвярыма, якіх ніхто не можа зачыніць» (Ап 3, 8).

Фільм зняты ў ЗША ў 1975 г. рэжысёрам Джэймсам Колье.

Кадр з фільма "Сховішча"

Усіх жадаючых запрашаюць разам паразважаць аб веры, задумацца аб тым, як выглядае наша вера, асабліва ў час выпрабаванняў.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця