Пошук

09.08.2018 19:50   Паводле: waladarka.by / Catholic.by

З 13 па 18 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе адбудзецца летняя школа касцёльнага спеву.

Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт кафедры аргана Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, галоўны арганіст мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

У праграме заняткаў:

  • Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў;
  • Супольны харавы спеў;
  • Тэорыя і практыка касцёльнага спеву;
  • Гісторыя касцёльнай музыкі (факультатыў).

Прыняць удзел запрашаюцца парафіяльныя хоры, вакальныя гурты і ўсе, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. (Музычная адукацыя не абавязковая, узрост не абмежаваны). Музыкантаў просім мець свае музычныя інструменты.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў распачнецца 13 жніўня з 15.00 у будынку насупраць касцёла. Пачатак заняткаў а 17-й гадзіне.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлег і харчаванне. Даезд за кошт удзельніка.

Кульмінацыя школы касцёльнага спеву — спеў падчас галоўнай св. Імшы ва ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў, 18 жніўня.

Пра свой удзел неабходна паведаміць да 10 жніўня.

Анкета ўдзельніка ТУТ>>>

Для даведак:

тэл./факс: +375 2153 652 36;
+375 (29) 710 50 37 — кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, пробашч
+375 (29) 715 73 42 — арганістка Іна Сапун, e-mail: agniinna@mail.ru

Абноўлена 10.08.2018 01:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця