Пошук

15.08.2018 00:30   Catholic.by
© mogilevnews.by

15 жніўня ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёўскай конкатэдры цэлебрацыю адпустовай св. Імшы ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Ва ўрачыстасць тытулу касцёла будзе прэзентаваны новы арган.

Усталяваны ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава арган быў выраблены ў гатычным стылі ў 1928 годзе вядомым майстрам Леонам Версхуэрэнам дэ Хэйтхусэнам з Нідэрландаў.

Гэты механічны арган будзе не толькі ўпрыгожваць набажэнствы ў старажытнай катэдральнай святыні, але і паслужыць узбагачэннем духоўнага і культурнага жыцця магілёўскага рэгіёну і горада Магілёва — сталіцы Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Урачыстасць з удзелам Апостальскага нунцыя Габара Пінтэра распачнецца 15 жніўня ў 18.30 у магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава (г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4).

Пасля Эўхарыстыі адбудзецца інаўгурацыйны канцэрт арганнай музыкі ў выкананні дацэнта кафедры аргана Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха, галоўнага арганіста мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Дзевы Марыі. Прагучаць таксама арганныя творы ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Кацярыны Нікалаевай.

Біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB шчыра запрашае вернікаў і ўсіх жадаючых узяць удзел ва ўрачыстасці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа