Пошук

10.01.2020 14:07   Паводле: mfa.gov.by
Фота: mfa.gov.by

10 студзеня адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Габарам Пінтэрам у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі іерарха ў нашай краіне.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе сустрэчы былі разгледжаны актуальны стан і перспектывы пашырэння дыялогу паміж Беларуссю і Святым Пасадам у розных сферах, уключаючы супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

Міністр падзякаваў Апостальскаму нунцыю за ўнёсак у развіццё сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама за актыўнае садзеянне ў рэалізацыі знакавых для абодвух бакоў мерапрыемстваў.

Абноўлена 10.01.2020 14:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.