29 мая, у дзень успаміну св. Уршулі Ледухоўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага, у Мінску адбудзецца благаслаўленне сацыяльнага цэнтра для дзяцей і моладзі ў патрэбе.
Будаўніцтва цэнтра вядзецца намаганнямі Місіі добрага самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай пад патранатам сясцёр.
Цэлебрацыю ўрачыстай св. Імшы і абрад благаслаўлення ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Узяць удзел у благаслаўленні запрошаны біскупы, святары, кансэкраваныя асобы, спонсары праекту, прадстаўнікі ўладаў і госці.
Пачатак у 16.00.
Адрас: вул. Серафімовіча, 19.