Пошук

13.10.2025 08:27   Фота: з архіва сясцёр уршулянак / Catholic.by

8 кастрычніка распачаўся Юбілей кансэкраванага жыцця ў Рыме. Сярод удзельнікаў з усяго свету ёсць таксама прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў з Беларусі. У сустрэчы прымаюць ўдзел 4 законныя сястры з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Пінскай дыяцэзіі: сёстры Місіянеркі Святой Сям’і і сястра Уршулянка Сэрца Езуса Канаючага.

Сустрэча распачалася індывідуальным пераходам кансэкраваных асоб праз юбілейную браму ў Базыліцы Святога Пятра, пасля чаго адбылося чуванне, прысвечанае тэме надзеі і супакою.

У чацвер, 9 кастрычніка, прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў усяго свету ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, якую цэлебраваў Папа Леў XIV. Святы Айцец заклікаў кансэкраваных асоб быць знакам надзеі для ўсяго чалавецтва.

Абноўлена 13.10.2025 08:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця