Пошук

07.10.2024 10:57   Тэкст: с. Валерыя Пацукевіч MSF / Фота: бр. Корнэль Консэк SVD / Catholic.by

У нядзелю 6 кастрычніка сёстры місіянеркі Святой Сям’і разам з парафіяльнай супольнасцю санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адзначылі VIII Сусветны дзень бедных.

Дзень бедных адзначаецца па ініцыятыве Папы Францішка ў нядзелю перад урачыстасцю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якая сёлета прыпадае 17 лістапада. Аднак у баранавіцкай парафіі яго традыцыйна адзначаюць раней па той прычыне, што надвор’е для святкавання больш спрыяльнае ў кастрычніку, чым напрыканцы лістапада.

У гэты дзень сясцёр місіянерак, парафіянаў і іх братоў у патрэбе аб’яднала супольная малітва на святой Імшы ў інтэнцыі бедных. Пасля яе адбылася радасная гасціна-пачастунак пад прыгожыя галасы спевакоў з ансамбля «Берагіня».

Арганізатараў святкавання натхняюць словы Папы Францішка з яго Паслання на VIII Сусветны дзень бедных, у якім Святы Айцец падкрэсліў, што бедныя займаюць прывілеяванае месца ў Сэрцы Бога.

Тэма сёлетняга Паслання — «Малітва беднага дасягае Бога» (Сір 21, 5). У год, прысвечаны малітоўнай падрыхтоўцы да Юбілею 2025 года, Папа Францішак нагадаў усім, што Бог асабліва ўважлівы да малітвы бедных.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця