Пошук

08.10.2025 17:09   Фота: з архіва Місіі Добрага Самараніна / Catholic.by

7 кастрычніка адбылася сусветная малітоўная акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы». Дзеці з розных куткоў нашай краіны далучыліся да акцыі, разам з аднагодкамі ўзносячы свае малітвы праз заступнцітва Маці Божай.

Так, напрыклад, дзеці, якія наведваюць Місію Добрага Самараніна, іх бацькі, а таксама іх сябры з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе, супольна маліліся на Ружанцы ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску. Акцыя была арганізавана адказнай за душпастырства дзяцей Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сястрой Чаславай Навіцкай USJK і яе камандай.

Малітоўная сустрэча распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Падчас літургіі ён прамовіў слова да дзяцей. У малітве прынялі ўдзел таксама арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, капелан Місіі Добрага Самараніна ксёндз Аляксандр Шамрыцкі MIC і сакратар Мітрапаліта ксёндз канонік Юрый Ясевіч.


Пасля Эўхарыстыі распачалася малітва на Ружанцы ў інтэнцыі міру, падчас якой дзеці разважалі балесныя таямніцы.

Некаторыя ўдзельнікі прынялі ўдзел у конкурсе «Зрабі ружанец сваімі рукамі». Пераможцы атрымалі памятныя падарункі.

Завяршыўся вечар супольным святкаваннем «Свята Ружанца».

Гэта быў вельмі добры час, напоўнены малітваю, усмешкамі і любоўю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.