Пошук

28.05.2018 10:09   Catholic.by

18–21 чэрвеня адбудзецца X Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй Парафіяды — «Жыць Евангеллем».

Парафіяда — праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе «святыня — тэатр — стадыён».

Парафіяда пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), стадыёне ЦСК «Нёман».

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі — 15 чалавек + 1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.

Элемент «святыня» ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні «Sacro song», конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла.

Элемент «тэатр» — конкурс малюнка, конкурс «Музыка — маё жыццё», конкурс малых тэатральных форм.

Элемент «стадыён» — бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.

Узрост удзельнікаў — 10–19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.

  • Катэгорыя A — 2005-2008 г.нар.
  • Катэгорыя B — 2002-2004 г.нар.
  • Катэгорыя C — 1999-2001 г.нар.

Кошт удзелу — 3 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).

Пацвердзіць удзел неабходна да 1 чэрвеня па тэлефоне:

+375 33 624 35 22, +375 29 319 54 65 — кс. Артур


Спіс удзельнікаў Парафіяды (імя, прозвішча, дата нараджэння, месца жыхарства) дасылаць да 15 чэрвеня на адрас: a-malafei@mail.ru. Просьба, каб спіс удзельнікаў быў надрукаваны на камп'ютары.

Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка з ксеракопіяй пашпарта (старонкі 31–33).

За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе «святыня — тэатр — стадыён», а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу.


Файлы для спампоўвання

Праграма Парафіяды

18 чэрвеня (святыня — тэатр — стадыён)

  • 11.00 – 14.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (пар. Гродна-Паўднёвы)
  • 14.30 – падрыхтоўка да святой Імшы (падрыхтоўка літургіі спеваў, магчымасць прыступіць да сакрамэнту паяднання)
  • 15.00 – святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі), урачыстае адкрыццё Парафіяды
  • 16.00 – сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ (тэма: Бяспека дзяцей і моладзі на дарозе)
  • 16.30 – абед-вячэра
  • 17.00 – засяленне ўдзельнікаў (пар. Гродна-Паўднёвы)
  • 17.15 – сустрэча апекуноў груп (прысутнасць абавязковая) — школа № 35 (актавая зала)
  • 18.00 – 19.00 – конкурсы
    • конкурс малюнка кат. В
    • конкурс «Sacro song» кат. С
    • конкурс «шашкі» (кваліфікацыя кaт. А, хлопцы і дзяўчаты)
  • 19.00 – 20.00 – конкурсы
    • конкурс малюнка кат. С
    • конкурс «Sacro song» кат. А
    • конкурс «шашкі» (кваліфікацыя кaт. B, хлопцы і дзяўчаты)
  • 20.00 – 21.00 – конкурсы
    • конкурс малюнка кат. А
    • конкурс «Sacro song» кат. В
  • 21.30 – вячэрнія малітвы
  • 21.45 – засяленне ўдзельнікаў (пар. Гродна-Вішнявец)
  • 22.00 – адпачынак


19 чэрвеня (святыня — тэатр — стадыён)

  • 7.00 – 7.20 – сняданак
  • 7.20 – выезд аўтобусамі ў касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкі)
  • 7.45 – ранішнія малітвы
  • 8.00 – cвятая Імша (пабрыгіцкі касцёл, узначаліць кс. канонік Антоні Грэмза)
  • 9.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён
  • 9.40 – урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў
  • 10.00 – 11.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. А)
  • 10.00 – 10.55 – бадмінтон (дзяўчаты кат. В)
  • 10.00 – 10.55 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. А, С)
  • 10.00 – 11.30 – шашкі (дзяўчаты кат. В)
  • 10.55 – 11.50 – бадмінтон (дзяўчаты кат. А, С)
  • 10.55 – 11.50 – настольны тэніс (дзяўчаты кат. В)
  • 11.00 – 12.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. В)
  • 11.30 – 13.00 – шашкі (дзяўчаты кат. А, С)
  • 11.50 – 12.55 – бадмінтон (хлопцы кат. А, С)
  • 11.50 – 12.55 – настольны тэніс (хлопцы кат. В)
  • 12.00 – 12.25 – бег 60 метраў (хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А, В)
  • 12.00 – 13.00 – скачкі ў даўжыню (хлопцы і дзяўчаты кат. С)
  • 12.15 – 12.45 – кіданне мяча (хлопцы кат. С)
  • 12.25 – 12.50 – бег 100 метраў (хлопцы кат. В, С, дзяўчаты кат. С)
  • 12.45 – 13.15 – кіданне мяча (хлопцы кат. А)
  • 12.50 – 13.10 – бег 800 метраў(хлопцы кат. А, дзяўчаты кат. А)
  • 12.55 – 14.00 – настольны тэніс (хлопцы кат. А, С)
  • 12.55 – 14.00 – бадмінтон (хлопцы кат. В)
  • 13.15 – 13.45 – кіданне мяча (хлопцы кат. В)
  • 13.30 – 13.50 – бег 1000 метраў (хлопцы кат. В, дзяўчаты кат. В)
  • 13.40 – 13.50 – бег 1000 метраў (дзяўчаты кат. С)
  • 13.45 – 14.45 – кіданне мяча (дзяўчаты кат. А, В, С)
  • 13.50 – 14.00 – бег 1500 метраў (хлопцы кат. С)
  • 14.00 – 15.00 – абед
  • 15.00 – 19.30 – футбол (хлопцы кат. А, В, С)
  • 15.00 – 19.30 – валейбол (дзяўчаты ўсіх катэгорый)
  • 15.00 – 17.00 – шашкі (хлопцы кат. В)
  • 17.00 – 18.30 – шашкі (хлопцы кат. А, С)
  • 18.00 – вячэра
  • 19.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў
  • 20.30 – таварыскі матч
  • 21.20 – вячэрнія малітвы
  • 21.30 – выезд у парафіі Гродна-Паўднёвы і Гродна-Вішнявец
  • 22.00 – адпачынак


20 чэрвеня (святыня — тэатр — стадыён)

  • 7.00 – 7.30 – сняданак
  • 7.45 – ранішнія малітвы (Гродна-Паўднёвы)
  • 8.00 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Дзевятоўка
  • 9.00 – святая Імша (парафія Дзевятоўка)
  • 10.30 – 11.15 – конкурс ведаў «Гісторыя і жыццё Касцёла»
  • 11.00 – 13.00 – валейбол (хлопцы кат. А, В, С) — польская школа
  • 11.00 – конкурс «Музыка — маё жыццё»
  • 13.00 – 14.00 – абед
  • 14.00 – 14.45 – біблійны конкурс
  • 14.45 – тэатральны конкурс
  • 16.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле
  • 16.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 17.45 – благаслаўленне на заканчэнне адарацыі
  • 18.00 – 19.00 – вячэра
  • 19.00 – сюрпрыз; узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў
  • 21.15 – вячэрнія малітвы
  • 21.45 – выезд на начлег


21 чэрвеня (святыня — тэатр — стадыён)

  • 8.00 – 8.30 – сняданак
  • 9.00 – ранішнія малітвы
  • 8.30 – выезд на плаванне (хлопцы і дзяўчаты)
  • 9.30 – спаборніцтвы (плаванне)
  • 10.15 – вяртанне ў Гродна-Паўднёвы
  • 9.15 – 10.30 – супольная забава
  • 11.00 – святая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
  • 12.30 – уручэнне ўзнагарод
  • 13.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды
Абноўлена 21.06.2018 11:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа