Пошук


Маладыя вернікі гродзенскай парафіі святога Піо ўзялі ўдзел у 37-й Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая прайшла з 11 па 24 ліпеня ў Варшаве (Польшча).

Моладзь гэтай парафіі была адзінай групай, якая прадстаўляла Беларусь, і атрымала дзевяць медалёў рознай ступені ў некалькіх відах спорту.

Парафіяда – мерапрыемства, заснаванае на старажытнагрэчаскай трыядзе «святыня – тэатр – стадыён».

Пасля заканчэння мерапрыемства моладзь беларускай парафіі змагла адпачыць у парафіядным лагеры на Балтыйскім моры.

Абноўлена 03.08.2026 20:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.