Пошук

28.04.2018 08:45   Catholic.by

Па традыцыі адразу пасля Вялікадня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы распачынаецца фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская ліра». Сёлета ён адбудзецца ў 14-ы раз і пройдзе з 2 красавіка па 5 мая.

Упершыню ў праграме прадстаўлены каля 20 арганістаў з Беларусі, Германіі, Фінляндыі і Францыі. Асобныя праграмы прысвечаны выкананню на аўтэнтычных інструментах эпохі барока, прэм’ерам твораў беларускіх аўтараў. Духоўную музыку Украіны прадставіць фальклорны ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра».

Упершыню ў межах музычнага фестывалю будзе прадстаўлена выстава графікі маладога мастака Ягора Арлова.

Адкрые фестываль канцэрт маладых арганістаў — навучэнцаў арганнага класа 1-й дзіцячай музычнай школы мастацтваў горада Мінска.

Пачатак канцэртаў — 20.00. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю свабодны.

Праграма фестывалю «Залатагорская ліра»

2 красавіка, панядзелак, 20:00

Канцэрт арганнага класа ДМШМ №1 г. Мінска

Педагог Святлана Рэзько; выканаўцы: Дзмітрый Макееў, Павел Дзяркоў, Андрэй Баркун, Марыя Солтанава, Канстанцін Кіслюк, Мацвей Ігумнаў, Ганна Козак, Арына Залатарова, Алена Сцепанцова, Павел Прымакоў.

У праграме: А. Кабесон, І. Пахельбель, І.-К. Фішэр, Д. Карысімі, Д. Букстэхуде, І.-С. Бах, І. Брамс, Р. Вагнер, Э. Лемэгр, Э. Батыст, Л. Армстранг, К. Джэнкінс.

5 красавіка, чацвер, 20:00

Канцэрт старадаўняй музыкі

Штэфані Кайзер (сапрана, Германія); Пітэр Кубіш (арган, Германія); Таццяна Бяльковіч (тэорба, Беларусь-Германія); Галіна Мацюкова (флейты).

У праграме: І.-С. Бах, Г.-Ф. Тэлеман, Х. Шутц, Г. Пёрсэл, А. Піччыні.

8 красавіка, нядзеля, 20:00

Канцэрт арганнай музыкі «Новыя імёны».

Выканаўцы: Артур Паласухін, Святаслаў Парфёнаў.

12 красавіка, чацвер, 20:00

Канцэрт арганнай музыкі ў выкананні студэнтаў БДАМ (клас дацэнта У. Неўдаха).

Выканаўцы: Кацярына Іванова, Елізавета Марозава, Наталля Чуб.

У праграме: І.-С.Бах, Ш.-М. Відор, Ф. Мендэльсон, Н. Брунс.

14 красавіка, субота, 19.30

Канцэрт камернага хору POLIFONICA (дырыжор — Павел Шэпелеў)

У праграме: В.Шамотул, Э.Эшэнвальдс, А.Макор, М.Асандэр, М.Лаўрыдсен, В.Мішкініс, К.Матсушыта, О.Шронэн, Т.О'Рэган

Polifonica  — аматарскі хор, заснаваны ў 2010 годзе. Ён складаецца з 20 удзельнікаў, кожны з якіх мае досвед харавога спеву. У рэпертуары калектыву — творы беларускай народнай музыкі як царкоўнага, так і свецкага зместу.

Камерны хор Polifonicа удзельнічаў у Міжнародным харавым фестывалі Apeldoorn Zingt (Нідэрланды, 2012), Міжнародным фестывалі музыкі Адвэнту і Каляд у Празе (Чэхія, 2012), Міжнародным харавым фестывалі і конкурсе ў г. Корк (Ірландыя, 2013), Міжнародным харавым фестывалі La Fabbrica del Canto у г. Леньяна (Італія, 2013). У кастрычніку 2013 хор заняў III месца на Міжнародным харавым фестывалі ў г. Дзеры (Паўночная Ірландыя). У кастрычніку 2014 даў канцэрты ў г. Токіа (Японія), прымаў удзел у міжнародным фестывалі ў г. Каруізава. Вясной 2015 хор гастраляваў у Нідэрландах і Паўночнай Ірландыі.

15 красавіка, нядзеля, 20:00

Моладзевы камерны хор Salutaris, мастацкі кіраўнік Вольга Янум.

У праграме: Імша Ф. Міладоўскага, духоўныя творы Т. Яшвілі, А. Шнітке, А. Пярта, В. Мішкініса, Э. Эшэнвальдса, Д. Ранстэда і інш.

22 красавіка, нядзеля, 20:00

Арганны канцэрт духоўнай музыкі кіно

Выканаўцы: Юлія Тамінен (арган, Фінляндыя); ансамбль «Бон ваяж».

У праграме творы кампазітараў Скандынавіі і Балтыі, а таксама духоўная музыка з кінафільмаў.

28 красавіка, субота, 20:00

«З Христом дорогою Христа»

Фальклорны ансамбль украінскай песні і абраду «Ватра».

Харавая праграма складаецца з 20 украінскіх духоўных песень, праз якія можна прасачыць увесь шлях Езуса Хрыста ад Звеставання да Уваскрэсення. Акрамя таго, гэта тыя ўзоры ўкраінскай літургічнай музыкі, якія гучаць у храмах Украіны сёння. У праграме прадстаўлены творы ў апрацоўках Г. Вярэты, Й. Кішакевіча, М. Дацко, Р. Хімея, І. Дуцько і інш.

29 красавіка, нядзеля, 20:00

Канцэрт арганнай музыкі

Выканаўца: Ганна Хаменя (Беларусь-Францыя).

У праграме: Ф. Куперэн, Ж.-Ф. Рамо, І.-С. Бах, Ш.-М.  Відор, Л. В’ерн.

5 мая, субота, 20:00

Канцэрт харавой духоўнай музыкі Аляксандра Літвіноўскага.

Выканаўцы: камерны хор Concordia, мастацкі кіраўнік і дырыжор Галіна Казіміроўская; Анастасія Храпіцкая (сапрана); Ганна Куніцкая (сапрана); Віктар Кісцень (арган).

У праграме: Імша Gregorianica; кантата «Да Маці Божай»; кантата «Сэрца Езуса».

Абноўлена 28.04.2018 08:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця