Пошук

28.03.2018 12:32   Catholic.by

Усе жадаючыя запрашаюцца на адкрыццё першай персанальнай выстаўкі графікі Ягора Арлова «Цыклон», якое адбудзецца ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы 8 красавіка. Пачатак у 12.00.

Выстаўка будзе працаваць да 25 мая.

Куратар выстаўкі — мастак Надзея Бука. На экспазіцыі прадстаўлены працы за 2017-2018 гг., выкананыя любімымі матэрыяламі аўтара — каляровымі алоўкамі.

Назву выстаўкі мастак абраў не выпадкова: асноўны сюжэт яго графічных карцін — неба. Аўтар выяўляе яго ва ўсёй палітры — ці гэта амаль чорная бура, ружовы захад сонца або гульня канстрастаў у перадсвітальны час.

Аўтар тонка заўважае нюансы і ва ўласцівай яму манеры адлюстроўвае ўбачанае на паперы па памяці. Ягор любіць назіраць за аблокамі, у іх ён бачыць не фігуры, а багатую фактуру і характар.

Працы Ягора напоўнены паветрам, на іх бачна тое, што часта мы проста не заўважаем — магчыма, таму што часцей глядзім сабе пад ногі, а не на неба.

Пра аўтара:

Ягор Арлоў нарадзіўся 12 лістапада 1998 г.

Парафіянін касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. У сценах гэтай святыні ён прыняў Першую Камунію, а зараз ходзіць на заняткі па рэлігіі і ў студыю малявання пры касцёле. Вучыцца на першым курсе аддзялення фатаграфіі каледжа лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Абноўлена 13.05.2018 00:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця