Пошук

14.10.2024 10:08   Catholic.by

Перад каранацыяй цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных, якая адбылася 12 кастрычніка, грэка-каталіцкі гурт «Святло Усходу» стварыў спеў «Маці Божая ў Барунах».

Як адзначаюць аўтары твора, Баруны — невялікае мястэчка на Ашмяншчыне — гэта асаблівае месца для грэка-католікаў. Першапачаткова тут быў уніяцкі кляштар, а сама ікона таксама спачатку належала базыльянскаму манаху.

Ва ўрачыстасці каранацыі абраза бралі ўдзел грэка-каталіцкія вернікі і духавенства на чале з Апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця