Пошук

02.09.2026 15:28   catholicminsk.by

Фота: Віктар Ведзень

З 12 па 13 верасня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы пройдзе Фестываль хрысціянскай культуры пад дэвізам «Адна культура — адно багацце».

Упершыню падобны фестываль прайшоў па ініцыятыве пробашча Залатагорскай парафіі ксяндза каноніка Юрыя Санько і стаў значнай падзеяй у культурна-рэлігійным жыцці сталіцы.

У гэтым годзе тэма фестывалю «Сінадальнасць - роля свецкіх у развіцці супольнасці».

Праграма фестывалю

Субота, 12 верасня 2026

  • 20.00 — святочны арганны канцэрт.

Нядзеля, 13 верасня 2026

  • 12.30  урачыстая святая Імша;
  • 13.30-14.30  пачастунак і музычны выступ;
  • 14.30-14.45  I даклад;
  • 14.50-15.05  II даклад;
  • 15.10-15.25  III даклад;
  • 15.30-16.30  дыскусійная панэль;
  • 16.30-16.45  завяршэнне канферэнцыі.

Ад 13.00 выстава навакол касцёла, кірмаш, майстар-класы;

  • вырабы пчалярства (свечкі, мёд, прысмакі, мядовыя квасы);
  • народны майстар-клас па пляценні паясоў;
  • майстар-клас па ганчарнай справе;
  • майстар-клас па грыбаводстве;
  • майстар-клас па пернікам (дзіцячыя прысмакі);
  • майстар-клас па шкле;
  • знаёмства з беларускай дудой з Уладзем Берберавым.

Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Адрас: пр-т Незалежнасці, 44А.

Абноўлена 02.09.2026 17:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.