Пошук

11.08.2026 14:44   Catholic.by

Госцем новага выпуску праекту «Апостал», які выходзіць на Youtube-канале PAX.TV, стаў заслужаны беларускі іерарх — арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, які ў гэтым годзе адзначыў своё 80-годдзе. Чалавек-легенда, які ўнёс і працягвае ўносіць вялікі ўклад у развіццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

У гэтым выпуску, які доўжыцца больш за 3 гадзіны, гледачы ўбачаць шчырую размову і атрымаюць адказы на пытанні аб дзяцінстве дастойнага іерарха, родным касцёле ў Адэльску, адкрыцці семінарыі ў Гродна, што адбываецца з тытулам мітрапаліта, калі святар ідзе на пенсію, ці патрэбен святар у эпоху штучнага інтэлекту, у якім стане Касцёл у Беларусі сёння. Гэтымі і шматлікімі іншымі цікавымі момантамі свайго жыцця іерарх дзеліцца ў відэаінтэрв'ю.

PAX TV  — гэта праект, які знаёміць аўдыторыю з духоўным і матэрыяльным светам. Яго заснавальнікам і вядучым з’яўляецца ксёндз канонік Юрый Санько — каталіцкі святар, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) у Мінску.

«Апостал» — гэта маштабны цыкл дакументальных інтэрв’ю з ключавымі фігурамі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Абноўлена 11.08.2026 14:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.