![]()
Каталіцкі лічбавы прадпрымальнік Дзімітры Канэха запусціў Christicons.com, бясплатную бібліятэку, якая прапануе больш за 60 значкоў з «прафесійнай і паслядоўнай іканаграфіяй» для выкарыстання хрысціянскімі рэлігійнымі ініцыятывамі.
Унікальная калекцыя прадстаўляе шырокі спектр лёгкапазнавальных хрысціянскіх сімвалаў, якія не патрабуюць указання аўтарства і могуць быць свабодна адаптаваны, зменены па памеры і колеры.
Даступныя значкі ўключаюць асноўныя хрысціянскія элементы, такія як крыж і Біблія, а таксама літургічныя спасылкі — келіх, гостыя і алтар.
Бібліятэка таксама ўключае выявы, звязаныя з прыпавесцямі Езуса: пшаніца, рыбалоўныя сеткі і рыба. Яна таксама змяшчае сакрамэнтальныя або малітоўныя сімвалы — ружанец, прадметы, звязаныя з сакрамэнтамі або літургічным адзеннем.
Як гаворыцца ў прэс-рэлізе,
«сhristicons запаўняе прабел, пра які любы дызайнер або распрацоўшчык, які працаваў у парафіі або ў выдавецтве рэлігійнай літаратуры, ведае не з чутак: не хапае якасных, паслядоўных і бясплатных у выкарыстанні SVG (маштабуемая вектарная графіка) значкоў, якія «размаўляюць» візуальнай мовай хрысціянскага свету».
Графіка маштабуецца да любога памеру без страты якасці і можа быць афарбаваная, зменена па памеры або мадыфікаваная адным радком кода.
Іх выкарыстанне «цалкам бясплатнае для асабістых і камерцыйных праектаў. Ніякіх указанняў аўтарства не патрабуецца. Адзінае абмежаванне заключаецца ў тым, што іх нельга распаўсюджваць як асобную калекцыю або выкарыстоўваць для навучання мадэляў штучнага інтэлекту», — гаворыцца ў заяве.






