Ад серады 8 красавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску распачынаецца цыкл сустрэч «Вечары для закаханых».
Пачатак сустрэч: 19.00.
Перыядычнасць сустрэч:
раз на тыдзень, па серадах
Адрас: пл. Свабоды, 9.
Папярэдні запіс абавязковы!
Што гэта такое?
«Вечары для закаханых» — гэта серыя з 9 сустрэч, заснаваных на ўнікальнай праграме, створанай спецыяльна для пар, якія хочуць будаваць глыбокія, блізкія і свядомыя адносіны.
Гэта не проста сустрэчы — гэта незабыўныя і ўнікальныя спатканні, якія сужэнцы перажываюць разам.
Гэта магчымасць:
– лепш зразумець адзін аднаго;
– паглыбіць давер і адкрытасць;
– навучыцца сапраўднаму дыялогу, які дапамагае будаваць блізкія і жывыя адносіны;
– закрануць важныя тэмы, пра якія часта не думаецца ў пачатку адносін;
– зрабіць крок да сталых і трывалых адносін.
«І так — тут будзе і рамантыка… і шчырая, глыбокая праца над вашымі адносінамі»,
— тлумачаць адказныя за сустрэчы ўдзельнікі руху.
Важна: пры праходжанні ўсяго цыклу сустрэч пара атрымлівае сертыфікат, які з’яўляецца афіцыйным дакументам аб падрыхтоўцы да сакрамэнту сужэнства.
Для каго?
– Для пар любога ўзросту, незалежна ад рэлігійных поглядаў;
– для тых, хто хоча развіваць і паглыбляць свае адносіны;
– для закаханых, якія рыхтуюцца да шлюбу або думаюць пра стварэнне сям’і.
«Калі вы закаханыя і вам важна не толькі быць разам, але і глыбей пазнаваць адзін аднаго — гэта запрашэнне для вас»,
— запэўніваюць арганізатары.
Умовы ўдзелу:
– абавязковы ўдзел абодвух;
– гатоўнасць адкрывацца і будаваць глыбейшыя адносіны.
Запіс і дадатковая інфармацыя:
+375 (29) 652-11-44 (тэлефон/Viber/Telegram)
Часам дастаткова аднаго кроку, каб адносіны сталі бліжэйшымі, цяплейшымі і больш сапраўднымі. Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае зрабіць гэты крок разам!
Некаторыя сведчанні пар, якія перажывалі «Вечары для закаханых» ад «Сужэнскіх сустрэч»:







