У ноч з 21 на 22 сакавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі пройдзе чуванне моладзі на тэму «Я іду да Айца» (Ян 14, 12).
Да ўдзелу ў чуванні запрашаюць усіх ахвотных.
Распачнецца чуванне рэгістрацыяй удзельнікаў у 21.30 і святой Імшой у 22.30, а завершыцца благаслаўленнем у 5.40. Падрабязная праграма чування будзе пададзена пазней.
Юнакі і дзяўчаты, якія не маюць магчымасці асабіста прысутнічаць на чуванні ў катэдры, могуць духоўна далучыцца з дапамогаю анлайн-трансляцыі.
З пытаннямі звяртацца па тэл.:
+375 (29) 357-15-86 — кс. Андрэй Бурак, адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі







