Пошук


Фота: sojo.net

Велікапосная ініцыятыва «24 гадзіны для Пана» пройдзе ў дыяцэзіях свету 13-14 сакавіка. Парады для яе правядзення падрыхтавала Дыкастэрыя па справах евангелізацыі.

Тэмай велікапоснай акцыі, якая сёлета адбудзецца ўжо ў трынаццаты раз, Папа Леў XIV выбраў словы, натхнёныя Евангеллем паводле святога Яна: «Я прыйшоў збавіць свет» (Ян 12, 47).

«24 гадзіны для Пана» — штогадовая ініцыятыва, у рамках якой дзверы некаторых касцёлаў у дыяцэзіях ва ўсім свеце застаюцца адчыненымі і ўдзень, і ўначы. Адзінага ўніверсальнага раскладу не існуе, бо кожная парафія складае ўласную праграму, якая ўключае адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі і сумесную малітву.

«Падзею можна пачаць у пятніцу ўвечары пакаяннай літургіяй, каб падрыхтаваць вернікаў да споведзі, а завяршыць цэлебрацыяй святочнай святой Імшы ў другой палове дня ў суботу»,

— гаворыцца ў даведніку, які падрыхтавала Дыкастэрыя па справах евангелізацыі.

Ён утрымлівае парады для правядзення акцыі ў парафіях і даступны для бясплатнага спампавання на сайце ватыканскага ведамства на англійскай, іспанскай і італьянскай мовах.

Ініцыятыва мае на мэце даць вернікам дадатковую магчымасць прымірыцца з Богам у святле падрыхтоўкі да Вялікадня. Звычайна яна адбываецца ў вігілію чацвёртай нядзелі Вялікага посту. 

Абноўлена 11.03.2026 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.