У суботу 14 верасня, калі ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа, на Мядзельскай Кальварыі пройдзе традыцыйнае набажэнства Крыжовага шляху, якое завяршыцца адпустовай святой Імшой.
Мядзельская Кальварыя — унікальнае месца культу, размешчаная на ўскраіне горада побач з трасай, што вядзе на Паставы.
Будаўніцтва Кальварыі, якая складаецца з 14-і капліц-стацый Крыжовага шляху, распачалося тут 260 гадоў таму.
У часы змагання з верай і Касцёлам месца культу прыйшло ў заняпад, але было адноўлена намаганнямі мясцовых вернікаў і айцоў кармэлітаў босых, якія нясуць служэнне ў мядзельскай парафіі.
- 11.00 — пачатак набажэнства Крыжовага шляху на самай старадаўняй Кальварыі ў Беларусі (перад брамай);
- пасля заканчэння набажэнства — адпустовая святая Імшы на Гары Крыжоў.
Айцы кармэліты босыя, якія апякуюцца парафіяй Маці Божай Шкаплернай і Кальварыяй у Мядзелі, ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашаюць усіх ахвотных на супольную малітву.