![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel9.jpg)
З 18 па 22 верасня ў рэкалекцыйным доме пры кляштары айцоў кармэлітаў босых у Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) праходзілі рэкалекцыі для духоўных асоб.
Святары маюць абавязак штогод удзельнічаць у духоўных практыкаваннях, каб няспынна паглыбляць сваю еднасць з Езусам Хрыстом — найвышэйшым і вечным Святаром Новага Запавету — і прыпадабняцца да Яго.
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel6.jpg)
Мядзельскі Кармэль ужо ў другі раз прыняў духавенства на рэкалекцыі, якія праводзіў адзін з айцоў. У духоўных практыкаваннях бралі ўдзел пераважна святары з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з біскупам Юрыем Касабуцкім, а таксама некалькі іх сабратоў з суседніх з Мядзельскім дэканатам парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Падчас рэкалекцый удзельнікі некалькі разоў на дзень збіраліся на супольную малітву, апоўдні разам цэлебравалі святую Імшу, увечары на працягу гадзіны ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цішыні, а таксама слухалі глыбокія і змястоўныя духоўныя канферэнцыі, падставаю для якіх сталі разважанні святога Папы Яна Паўла ІІ з яго Апостальскага ліста Novo millennio ineunte, скіраванага біскупам, духавенству і ўсім вернікам.
Хоць гэтае пасланне Вялікага Папы было напісана на заканчэнне Юбілею 2000 года, яно не страціла сваёй актуальнасці, бо кіруе позіркі адрасатаў да пачатку і асновы хрысціянскай веры — асобы Езуса Хрыста. У трохдзённым падарожжы з мэтаю вяртання да святасці і ўмацавання ў пакліканні, рэкалекцыяніст не абмінуў увагаю і настаўленняў вялікіх святых Кармэлю: Тэрэзы ад Езуса, Яна ад Крыжа і Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса.
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel13.jpg)
У перадапошні дзень духоўных практыкаванняў удзельнікі, як і летась, па ўласнай ініцыятыве правялі набажэнства Крыжовага шляху на старадаўняй Мядзельскай Кальварыі. На заканчэнне набажэнства, а трэцяй гадзіне, на Гары Крыжоў святары на чале з біскупам Касабуцкім памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці.
На заканчэнне рэкалекцый духоўны айцец святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз канонік Аляксандр Барыла шчыра падзякаваў рэкалекцыяністу, а таксама адказнаму за рэкалекцыйны дом новапрызначанаму пробашчу мядзельскай парафіі айцу Аляксандру Стоку OCD за гасціннасць і клопат пра тое, каб удзельнікі духоўных практыкаванняў адчувалі сябе ўтульна і маглі атрымаць шчодры плён ласкі.
Айцец Аляксандр Стока, са свайго боку, запрасіў святароў на рэкалекцыі ў мядзельскі Кармэль таксама на наступны год, і гэтае запрашэнне было з энтузіязмам прынята большасцю прысутных.
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel1-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel6-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel2-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel3-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel4-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel8-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel9-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel16-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel15-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel17-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel5-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel7-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel10-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel11-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel12-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel14-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel13-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel19-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2023/09/s-2023-09-22-rek_miadzel18-cb.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel1.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel6.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel2.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel3.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel4.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel8.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel9.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel16.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel15.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel17.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel5.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel7.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel10.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel11.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel12.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel14.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel13.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel19.jpg)
![](/3/images/news/2023/09/2023-09-22-rek_miadzel18.jpg)
Яшчэ адзін тур рэкалекцый для духавенства пройдзе на наступным тыдні ў Ляскоўцы, што пад Мінскам.
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)