Пошук

13.08.2024 13:33   Catholic.by

20–22 верасня беларуская каталіцкая супольнасць Варшавы (Польшча) ладзіць «Спеўны ўікенд», на які запрашае ўсіх, хто хоча спяваць.

Арганізатары адзначаюць, што гэта мерапрыемства ў новым для супольнасці фармаце.

Беларусы, якія жывуць у Польшчы і засумавалі па «Музычнай майстэрні» ў Івянцы, выйшлі з прапановай арганізаваць музычныя варштаты ў Варшаве.

Удзельнікаў падзеляць на групы па галасах, з кожнай групай будуць асобна вучыцца ўсе творы. Пасля яны загучаць усе разам у цудоўным сугуччы!

Сустрэча будзе праходзіць пры парафіі святой Фаўстыны на варшаўскім Брудне. Для ўдзельнікаў будзе арганізаваны начлег і пасілкі.

Абноўлена 13.08.2024 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа