Пошук

04.11.2024 16:20   Паводле: Vatican News BY / Catholic.by
Фота: BP KEP

4 лістапада Папа Францішак прыняў адстаўку кардынала Казіміра Ныча з пасады арцыбіскупа Варшаўскага і прызначыў яго наступніка.

Як адзначае Беларуская рэдакцыя Vatican News, змена пастыра адбылася ў Варшаўскай архідыяцэзіі, адной з найбуйнейшых у Польшчы. Новым арцыбіскупам Варшаўскім стаў Адрыян Юзаф Гальбас SAC, які да гэтага кіраваў Катавіцкай архідыяцэзіяй. 56-гадовы іерарх належыць да Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатынаў) і мае шырокі досвед душпастырскай працы.

На пасадзе Мітрапаліта Варшаўскага арцыбіскуп Гальбас зменіць кардынала Казіміра Ныча, якому ў лютым наступнага года споўніцца 75 гадоў.

Ён кіраваў Варшаўскай архідыяцэзіяй з 2007 года.

У сталіцы Польшчы з увагі на вялікую колькасць вернікаў з 1992 года існуюць дзве рыма-каталіцкія дыяцэзіі: Варшаўская архідыяцэзія і Варшаўска-Пражскаая дыяцэзія, у якую ўваходзіць частка горада на ўсход ад ракі Віслы.

Абноўлена 04.11.2024 16:20
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.