Пошук

15.10.2024 13:16   Паводле: Catholicby.pl / Catholic.by

У нядзелю 13 кастрычніка беларускія каталіцкія сем’і Варшавы (Польшча) распачалі новы фармацыйны год.

Як паведамяляецца на сайце Душпастырства беларусаў у Польшчы Catholicby.pl, сустрэчы адбываюцца пры супольнасці сясцёр назарэтанак.

Асацыяцыя Святой Сям’і з Назарэта — гэта сямейны рух пры кангрэгацыі сясцёр назарэтанак, які дзейнічае у розных араінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Варшаўская суполка руху, у якой удзельнічаюць нашы суайчыннікі, збіраецца ўжо трэці год.

У першай сёлетняй сустрэчы ўдзельнічалі нацыянальны дырэктар Асацыяцыі сястра Марыяна Алешчык CSFN разам з душпастырам руху ксяндзом Алегам Шпецем SChr. Пасля Святой Імшы, якую цэлебраваў душпастыр беларусаў-католікаў Варшавы ксёндз Яўген Вінтоў, удзельнікі разважалі над тэмай сустрэчы «Святы Юзаф — галава Найсвяцейшай Сям’і».

На працягу года сем’і будуць разважаць над жыццём і прыкладам святога Юзафа ў сямейным жыцці. Сустрэчы адбываюцца раз на месяц у кляштары сясцёр назарэтанак у Варшаве (ul. Czerniakowska 127). Узяць у іх удзел могуць усе ахвотныя.

У Беларусі сустрэчы сем’яў Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта адбываюцца ў Глыбокім, Гродне, Лідзе, Маладзечне, Мінску і ў Смаргоні.

Зацікаўленыя могуць атрымаць больш падрабязную інфармацыю па тэлефоне:
+375 (44) 755 65 16 – сястра Марыяна

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.