Пошук

30.10.2024 08:18   Тэкст і фота: Душпастырства беларусаў у Варшаве / Catholic.by

У нядзелю 27 кастрычніка біскуп-эмэрыт Казімір Велікаселец наведаў супольнасць беларусаў-католікаў у Варшаве (Польшча).

Заслужаны іерарх сустрэўся з суайчыннікамі ў парафіі святой Фаўстыны ў Варшаве (Варшаўска-Пражская дыяцэзія). Пры парафіі ад пачатку года на малітву збіраюцца беларусы каталіцкага веравызнання на чале са сваім душпастырам ксяндзом Яўгенам Вінтовым.

Біскуп Велікаселец наведаў супольнасць і звярнуўся да прысутных з кароткім словам.

Між іншым, іерарх распавёў гісторыю свайго паклікання і заклікаў заўсёды трымацца алтара.

На заканчэнне біскуп Казімір Велікаселец удзяліў усім сабраным сваё пастырскае благаслаўленне і перадаў прывітанні з Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.