З 12 па 17 жніўня пры санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (Віцебская дыяцэзія) пройдзе традыцыйная школа касцёльнага спеву.
Мастацкі кіраўнік музычнага майстар-класу — дацэнт Беларускай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, галоўны арганіст архікатэдральнага касцёла ў Мінску.
Праграма заняткаў
- Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў (Вольга Янум)
- Супольны харавы спеў (Вольга Янум)
- Тэорыя і практыка касцёльнага спеву (Уладзімір Неўдах)
- Арганнае суправаджэнне (Уладзімір Неўдах)
Літургічны курс прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас цэлебрацыі святой Імшы. Курс будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем літургіі ў цэлым, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару для святой Імшы.
Узяць удзел у тыднёвай школе касцёльнага спеву арганізатары запрашаюць усіх ахвотных.
Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца да 5 жніўня.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў 12 жніўня ад 15-й гадзіны ў будынку насупраць касцёла. Пачатак заняткаў а 17-й гадзіне.
Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.
Каардынатар — Іна Сапун, арганістка парафіі Нараджэння Маці Божай у Браславе
- e-mail: agniinna@mail.ru
- тэл.: +375 (29) 715 73 42 (Telegram, WhatsApp)