У нядзелю 10 верасня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ўжо ў трэці раз пройдзе Фестываль хрысціянскай культуры пад дэвізам «Адна культура — адно багацце».
Упершыню падобны фестываль прайшоў два гады тыму па ініцыятыве пробашча Залатагорскай парафіі ксяндза каноніка Юрыя Санько. Леташні, ужо другі фестываль пацвердзіў, што ён стаў значнай падзеяй у культурна-рэлігійным жыцці сталіцы.
Сёлетні культурны форум на Залатой Горцы будзе прысвечаны тэме «Таямніца і прыгажосць Божага слова».
Праграма фестывалю
- 11.00 – 16.00 — кірмаш
- рэлігійныя рэчы і літаратура
- сувеніры
- рамесніцкія вырабы са скуры, паясы
- ганчарныя вырабы
- мёд
- печыва
- садавіна і гародніна
- 12.30 — святая Імша, цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч
- 14.00 – 18.00 — культурная праграма
- 14.00 — сяброўская сустрэча (пачастунак перад касцёлам)
- 14.30 — канферэнцыя на тэму «Гісторыя перакладу Святога Пісання на беларускую мову»
- 15.00 — дыскусійная панэль
- 16.10 — прэзентацыя перакладу кнігі «Песня песняў», перакладчык Сяргей Шупа
- 16.30 — канцэрт-прэзентацыя: «Спевы да святой Імшы» Фларыяна Міладоўскага (1819–1889) для хора, камернага ансамбля і аргана (досвед музычнай рэстаўрацыі страчанай партытуры ХІХ ст.).
- 14.00 – 16.00 — дзіцячая праграма
- забавы
- квэст
- конкурсы
- фотазона
У праграме магчымыя змены