
28 і 29 ліпеня арганізуецца аўтобусная пілігрымка ў Росіцу (Віцебская дыяцэзія) на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё 80 гадоў таму, падчас Другой сусветнай вайны.
Арганізатар пілігрымкі — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (мікрараён Сухарава), душпастырскае служэнне ў якой нясуць ксяндзы марыяне.
- Ад’езд з Мінска 28 ліпеня ў 17.10 ад станцыі метро «Каменная Горка».
- Вяртанне ў Мінск 29 ліпеня каля 17-й гадзіны.
- Кошт 45–50 рублёў (дзеці бясплатна, студэнтам зніжкі).
- Тэлефон для запісу:
- +375 (33) 601 78 50 – Людміла Смыковіч
- Пробашч парафіі:
- +375 (29) 277 25 50 – ксёндз Віталій Даніловіч МІС
Росіца — вёска ў Верхнедзвінскім раёне Віцебскай вобласці, дзе ў 1943 годзе разам з парафіянамі прынялі мучаніцкую смерць ксяндзы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра. На ўспамін гэтай падзеі штогод у Росіцкім санктуарыі адбываюцца ўрачыстасці. Малітоўная сустрэча распачнецца вечарам у пятніцу, будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой.
Ксяндзы марыяне і вернікі парафіі ў Сухараве запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да пілігрымкі.